Разные песни - Зорка Венера (Па вершах Максiма Багдановiча), аккорды

Прокрутка
Тональность
Шрифт
100
D7
Gm
Зорка Венера ўзышла над зямлёю,
Gm7
A7
A
Dm
Сьветлыя згадкi з сабой прывяла...
F
E7
Помнiш, калi я спаткаўся з табою,
A
Dm
Зорка Венера ўзышла. З гэтай пары я пачаў углядацца Ў неба начное i зорку шукаў. Цiхiм каханьнем к табе разгарацца З гэтай пары я пачаў. Але расстацца нам час наступае; Пэўна, ўжо доля такая у нас. Моцна кахаў я цябе, дарагая, Але расстацца нам час. Буду ў далёкім краю я нудзіцца, Ў сэрцы любоў затаіўшы сваю; Кожную ночку на зорку дзівіцца Буду ў далёкім краю. Глянь іншы раз на яе, – у расстаньні Там зь ёй зьліём мы пагляды свае... Каб хоць на міг уваскрэсла каханьне, Глянь іншы раз на яе...

Комментарий автора:

Семиструнка. Простой перебор.