App Icon

Официальное приложение AmDm от amdm.ru

Скачайте и наслаждайтесь лучшим опытом на вашем Android-устройстве!

Скачать
Скачать

Бонда

4 подбора , из них 2 в этом месяце
Бонда

Биография

Информация: «Бонда» — адзін з першых беларускіх рок-гуртоў у 1980-1989 гадах. Пасля распаду даў пачатак такім гуртам, як «Крама», «Рокіс», «ULIS» і «The Little Blues Band». Гурт быў заснаваны ў 1980 годзе студэнтамі Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытуту Іванам Маркавым, Сяргеем Кнышам, а таксама студэнтам Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі Вячаславам Сцяпанавым (першапачатковы вакаліст). Хлопцы пачалі пісаць песні на вершы расійскіх паэтаў і першапачаткова меў назву «Студия 7». Увосень да гурта далучаецца бас-гітарыст Сяргей Дарожка, а праз год з'яўляецца Ігар Варашкевіч, які стаў другім вакалістам і граў на губным гармоніку. У канцы 1983 года гурт стварае сваю першую песню на беларускай мове — «Соль жыцця». Праз год у складзе адбываюцца змены: з гурта сыходзяць Сцяпанаў і Дарожка, а на месца басіста прыходзіць Сяргей Краўчанка. Ігар Варашкевіч робіцца асноўным вакалістам. У 1986 годзе на самаробнай студыі ў Мінску «Бонда» запісвае першы альбом пад назвай «Месца пад сонцам» (але афіцыйна альбом выйшаў на касетах толькі ў 1996 годзе). У 1988 годзе гурт здымае першы ў Беларусі відэакліп: «Ура!». У сярэдзіне 1988 года Бонду пакідаюць Слава Корань разам з Сяргеем Краўчанкам і ствараюць гурт ULIS (а пазней да іх далучаецца і Сяргей Кныш), і ў 1989 годзе гурт распадаецца. Ігар Варашкевіч пачынае спяваць у гурце «Рокіс», які пазней стаў называцца «Крама». Іван Маркаў у 1991 годзе стварае гурт The Little Blues Band.
Альбомы
• 1.Месца пад сонцам (1996, MC)
• 2.Бонда (2CD, 1999)