Крамбамбуля - Мама дарагая, аккорды

Прокрутка
Тональность
Шрифт
100
Am
C
Мне абрыдла весяліцца,
G
Am
Мне абрыдла піць-курыць, І таму рашыў жаніцца, Бо хачу сям'ю стварыць.
Dm
F
Мама дарагая,
G
C
Справа маладая.
Am
C
Ды ніхто не можа ведаць,
E
Am
Што яго чакае. Вось дзяўчына з Талачына - Правіць, мые, як машына І гатуе смачны торт, Праўда, з твару чысты чорт. Мама дарагая, Справа маладая, Толькі мне не даспадобы Дзеўчына такая! Вось дзяўчына з Рагачова - Прыгажосці цераз край, Толькі скажа пару словаў - Хоць ты вушы заціскай! Мама дарагая, Справа маладая, Толькі мне не даспадобы Дзеўчына такая! Прыгажуня з Магілева - Вусны як чырвоны мак, Толькі ўсё глядзіць налева, Ну а гэта кепскі знак! Мама дарагая, Справа маладая. Толькі мне не даспадобы Дзеўчына такая! Стэфаніды, Яны, Раі - Тут нявестаў цэлы лес. Выбіраю, выбіраю - Мне цікавы сам працэс. Мама дарагая, Справа маладая. Усе хлопцы жонак маюць, А я выбіраю. Мама дарагая, Справа маладая. Усе хлопцы жонак маюць, А я пачакаю!